Skip to main content

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі “Гармонія жыцця. Духоўнасць і нутрыцыялогія”

nutricialogiaЗ 31 мая па 2 чэрвеня пры парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Міцкевіча, 1) адбудуцца рэкалекцыі “Гармонія жыцця. Духоўнасць і нутрыцыялогія”.

Рэкалекцыі будуць прысвечаны каталіцкай духоўнасці і хрысціянскаму стылю жыцця з улікам здаровага стылю харчавання. Арганізатары рэкалекцый адзначаюць, што на гэтае пытанне звярнула асаблівую ўвагу яшчэ св. Хільдэгарда Бінгенская, доктар Касцёла ХІІ стагоддзя, і ўзгадваюць цытату з Першага паслання апостала Паўла да Карынцянаў: “Ці не ведаеце, што целы вашыя – гэта святыня Духа Святога, які ў вас” (1 Кар 6, 19).

Правядуць рэкалекцыі а. Віталь Сапега OP і Ірына Малочка – інтэгратыўны нутрыцыёлаг, псіхолаг, коуч, ментар нутрыцыёлагаў у Міжнародным інстытуце інтэгратыўнай нутрыцыялогіі. Ірына Малочка мае 10-гадовы досвед у сферы здароўя і душпастырстве сем’яў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама ў працы з моладдзю і сужэнскімі парамі.

Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу 31 мая ў 18 гадзін.

Праграма:

31 мая

“Гармонія жыцця. Нутрыцыялогія і духоўнасць” (а. Віталь Сапега);

“Танны дафамін” (Ірына Малочка)

1 чэрвеня

“Святая Хільдэгарда Бінгенская – нутрыцыёлаг ад Бога” (а. Віталь Сапега);

“Асноўныя прынцыпы рацыёну – шлях да гармоніі” (Ірына Малочка);

“Пост ці галаданне” (а. Віталь Сапега);

“Збедненыя прадукты” (Ірына Малочка)

Увечары – адказы на пытанні ўдзельнікаў.

2 чэрвеня

“Уваскрасенне: уменне “паміраць” у Хрысце” (а. Віталь Сапега);

“За меншым не відаць большага. Капуста ды каша – ежа наша” (Ірына Малочка)

За дадатковай інфармацыяй і па пытаннях запісу звяртацца па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 Марына