Skip to main content

На Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці шукаюць валанцёраў

dzendeckaАрганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці запрашаюць валанцёраў, якія захочуць падрыхтаваць разнастайныя забавы для дзяцей.

Сёлета свята дзяцей Гродзенскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 1 чэрвеня ў Гродне, будзе юбілейным – пройдзе ў дзясяты раз. Стаць валанцёрамі гэтага мерапрыемства запрашаюцца маладыя людзі, якія хацелі б унесці ў яго новы дух і рэалізаваць свае задумы і ідэі.

Каб паведаміць пра сваё жаданне стаць валанцёрам і атрымаць больш інфармацыі, просьба звяртацца да кс. каноніка Юрыя Марціновіча – адказнага за правядзенне Дня дзіцяці:

тэлефон: 8 029 784 05 72

электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вас павінен быць уключаны JavaScript у браўзэры.

Першая сустрэча валанцёраў адбудзецца 9 мая ў 19.00 у парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне (мікрараён Баранавічы, вул. Паваротная, 35).

“З вялікай радасцю чакаем маладых, крэатыўных і творчых валанцёраў, якія падрыхтуюць цікавую праграму для нашых наймалодшых дыяцэзіян. Створым разам сапраўднае свята для дзяцей! Падорым ім нашу любоў і час!” – запрашаюць арганізатары.