Skip to main content

Дзяўчаты запрашаюцца на дзень засяроджання ў Адамавічы

5d0cca68476b171c0976dd99e7375062 1Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат (узрост ад 17 гадоў) на дзень засяроджання, які адбудзецца 4 мая ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат).

Пачатак сустрэчы ў 9.00, заканчэнне ў 19.00. Тэма – “Распазнанне Божай волі”.

“Добрае распазнанне Божай волі ў жыцці вельмі важнае, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Бог заўсёды ўваходзіць са сваёй дапамогай, калі ад усяго сэрца шукаем Яго рашэнняў. Ён не жадае зняславіць нас сваім рашэннем, бо даў нам велізарны дар – свабодную волю. Але мы ў жыцці часта перакрэсліваем сваёй воляй Божыя планы. Засяроджваючыся на сваім “я так хачу”, мы ідзём на непаслухмянасць, а адсюль – усе наступствы. Потым мы шукаем вінаватых і выказваем прэтэнзіі Богу. А сітуацыя на самой справе такая: Ён казаў, а мы не слухалі.

Нягледзячы на ўсё, Бог не пакідае нас і дае чарговыя шансы быць шчаслівымі. Магчыма, гэтае шчасце спачатку цяжкае, незразумелае, але калі мы даверымся Богу, Ён напоўніць нас бязмежнай радасцю, супакоем і ўпэўненасцю. Ад нас патрабуецца толькі крыху высілку і цярплівасці.
Калі хочаш крыху спыніцца і паразважаць над распазнаннем Божай волі ў тваім жыцці – запрашаем!”

Просьба мець з сабой Біблію.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 33 390 36 89, сястра Алетэя.

Ёсць магчымасць прыбыцця на сустрэчу 3 мая.