Skip to main content

У навагрудскім касцёле з удзелам біскупа-наміната будзе ўрачыста адкрыта крыпта

ng27 красавіка ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Навагрудку будзе ўрачыста адкрыта для наведвання крыпта імя св. Дамініка і біскупа Віта.

Свята распачнецца ў 12 гадзін Эўхарыстыяй, якую ўзначаліць біскуп-намінат Уладзімір Гуляй, прызначаны біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі.

Крыпта размешчана ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе знаходзяцца пахаванні айцоў дамініканаў і сям’і фундатараў гэтай святыні – роду Хадкевічаў. Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэнні і прывядзенні да ладу доўжыліся тры гады. Цяпер кожны можа наведаць гэтае старажытнае месца і такім чынам дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі.

Таксама гэтая адметная падзея прымеркавана да юбілею 400-годдзя касцёла святога Арханёла Міхала, які будзе адзначацца сёлета.