Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае моладзь горада і ўсіх іншых жадаючых на адарацыю і канцэрт, якія адбудуцца 27 красавіка.
Адарацыя пачнецца ў капліцы семінарыі ў 19.00. На ёй будзе ўзносіцца малітва ў інтэнцыі пакліканняў да святарства, манаскага жыцця і місіянерскай дзейнасці, аб тым, каб гэтых пакліканняў было шмат і каб пакліканыя былі сапраўды святымі Божымі слугамі.
Пасля адарацыі адбудзецца канцэрт, з якім выступіць музычны гурт гродзенскай семінарыі “Ave”.