Skip to main content

Парафіяльны дзень сям’і пройдзе ў Гродне

semja15 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца ІІІ Дзень сям’і.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя сем’і.

Праграма мерапрыемства будзе ўключаць малітву і Эўхарыстыю, канферэнцыі для дарослых і гульні для дзяцей, турніры і квесты, канцэрты і танцы.

У турніры паміж парафіямі кожная зможа паўдзельнічаць камандай (4 дарослыя, 4 дзіцяці і 2 падлеткі). Заданні будуць адпавядаць узроставым катэгорыям.

З сабой можна ўзяць слодычы для сумеснага чаявання.

Праграма:

12.00 – рэгістрацыя

12.30 – прывітанне

13.00 – святая Імша

14.00 – пачатак свята

14.30 – турнір

15.30 – пікнік

16.30 – “Сям’я ў далонях Бога”

17.30 – квесты для сем’яў

18.30 – адарацыя аб аздараўленні адносін у сям’і; для дзяцей – праграма на вуліцы

19.00 – канцэрт групы

Просьба аб папярэднім запісе па тэлефоне:

+375 29 780 92 23