Skip to main content

Хрысціянскі хакатон у Навагрудку запрашае ўдзельнікаў

konf11-12 мая ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала ўпершыню пройдзе хрысціянскі хакатон. Ён прысвечаны тэме новай евангелізацыі, на ім будуць распрацоўвацца праекты на мяжы сфер ІТ і хрысціянства.

Хакатон – гэта спаборніцтвы, на якіх спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій, аб’яднаўшыся ў каманды, за абмежаваны час вырашаюць праблему або ствараюць праект.

На мерапрыемства запрашаюцца спецыялісты, якія ўдзельнічаюць у цыкле распрацоўкі IT-прадукта (распрацоўшчыкі, дызайнеры, аналітыкі) і хочуць выкарыстоўваць свае навыкі для распаўсюджвання Божага Валадарства.

Можна зарэгістравацца камандай ці індывідуальна, з ідэяй праекта ці без. Пасля завяршэння рэгістрацыі арганізатары сфарміруюць каманды і прапануюць ідэі праектаў.

Рэгістрацыя працягваецца да 1 мая, фарміраванне каманд – да 5 мая.

Удзельнікаў чакае насычаная праграма з канферэнцыямі, малітвай, сумесным адпачынкам, фідбэкам ад ментараў. Галоўным пунктам будзе прэзентацыя праектаў журы. Пераможцы атрымаюць прыз, усе ўдзельнікі набудуць веды і навыкі ў тым, што датычыцца запуску праекта.

Праграма і рэгістрацыя на сайце.

Усе, хто мае ідэі праектаў – святары, кансэкраваныя ці свецкія асобы, – могуць звязацца з арганізатарамі па электроннай пошце ці ў Instagram.