Skip to main content

Сустрэча касцёльных рухаў пройдзе ў Будславе (+ПРАГРАМА)

budslavskiy kostel vozneseniya presvyatoy devy marii i monastyr bernardincev foto1 мая ў Будславе прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі збяруцца на традыцыйную сустрэчу. Яна пройдзе па ініцыятыве і з удзелам генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме 2024 пастырскага года “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. На ёй адбудзецца прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

На сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма:

10.30 – прыбыццё і прывітанне пілігрымаў

10.45 – прэзентацыя рухаў

11.15 – Ружанец і маёвае набажэнства

12.00 – святая Імша з удзелам генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага

13.15 – абед

14.00 – канферэнцыя “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі” (адказны – айцец Андрэй Авен OCD)

14.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

15.00 – Вяночак да Божай Мiласэрнасцi, благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам

15.15 – благаслаўленне вады і набытых рэлігійных рэчаў

15.20 – прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

16.00 – заканчэнне сустрэчы

З 14.00 да 15.20 прадугледжана асобная праграма для дзяцей.

Абед па прычыне вялікай колькасці ўдзельнікаў пажадана ўзяць з сабой.

Арганізаваны прыезд на аўтобусе ў Будслаў з Мінска. Ад’езд у 8.00 ад Чырвонага касцёла, прыкладны кошт 25 руб.

Тэлефон для запісу: +375 29 557 82 26.

Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць аб удзеле ў сустрэчы, даслаўшы паведамленне на нумар +375 29 556 47 30 (Viber).