З 26 па 28 красавіка пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку (вул. Савецкая, 2) пройдзе рэкалекцыйны курс “Назарэт”, які правядзе а. Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Курс “Назарэт” – рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Божым словам. Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.
Кантактны нумар для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:
+375 44 771 99 83 Марына