“Каталіцкая школа мадэратара”, якая дзейнічае анлайн, запрашае на навучанне. Мэтай школы з’яўляецца стварэнне сталых супольнасцяў у парафіях Касцёла на Беларусі і рускамоўных каталіцкіх парафіях у іншых краінах шляхам падрыхтоўкі будучых мадэратараў і лідараў.
Як паведамляе ehad.by, навучанне мае на ўвазе фармаванне ва ўсіх сферах жыцця – не толькі як мадэратара ці лідара, але і як сужэнца, бацькі, сына ці дачкі, працаўніка – шляхам азнаямлення з біблійным поглядам і вучэннем Каталіцкага Касцёла на адносіны, выхаванне, фінансы, адпачынак, служэнне. “Каталіцкая школа мадэратара” вучыць, як правільна і плённа сведчыць пра Божае дзеянне ў сваім жыцці, як праводзіць канферэнцыі, арганізоўваць групы ці супольнасці, сустрэчы малых груп. Акрамя духоўнай фармацыі, мэтай школы з’яўляецца даць набор навыкаў для стварэння груп і супольнасцяў і навучыць кіраваць імі згодна з вучэннем Касцёла.
Электронны адрас для рэгістрацыі
“Каталіцкая школа мадэратара” створана пры падтрымцы Каталіцкай супольнасці “SNE Jezusa Zmartłychstałego” і Міжнароднага каталіцкага праекта “Ewangelizacja bez granic”. Арганізатары школы – Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад” (Гродна). Дырэктар школы – Анатоль Канарскі.
Зацікаўленым у навучанні ў “Каталіцкай школе мадэратара” неабходна азнаёміцца з інфармацыяй на відэа.