Skip to main content

Сустрэча касцёльных рухаў пройдзе ў Будславе

budslavskiy kostel vozneseniya presvyatoy devy marii i monastyr bernardincev foto1 мая ў Будславе прадстаўнікі розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі збяруцца на традыцыйную сустрэчу. Яна пройдзе па ініцыятыве і з удзелам генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Сёлета сустрэча будзе прысвечана тэме 2024 пастырскага года “Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі”. На ёй адбудзецца прысвячэнне кожнага руху Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса з нагоды падрыхтоўкі да інтранізацыі Сэрца Езуса ў Касцёле на Беларусі і 125-годдзя з моманту прысвячэння ўсяго свету Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

На сустрэчы можна будзе блiжэй пазнаёмiцца з касцёльнымі рухамі, якія дзейнічаюць у нашай краіне.

Праграма сустрэчы будзе пададзена пазней.

Плануецца арганiзаваць магчымасць прыезду ў Будслаў з Мінска на аўтобусе.

Арганізатары просяць прадстаўнікоў супольнасцяў паведаміць аб удзеле ў сустрэчы, даслаўшы паведамленне на нумар +375 29 556 47 30 (Viber).