Skip to main content

Крыжовы шлях вуліцамі горада пройдзе ў Гродне

krУ суботу 23 сакавіка, напярэдадні Пальмовай нядзелі і Вялікага тыдня, у Гродне адбудзецца Крыжовы шлях вуліцамі горада.

Сёлета гэтае велікапоснае набажэнства, адноўленае пасля выкліканага пандэміяй перапынку, будзе інсцэніраваным.

Крыжовы шлях пачнецца ў 18.00 у катэдры св. Францішка Ксаверыя, скончыцца на ўзгорку ля найстарэйшага гродзенскага касцёла Адшукання Святога Крыжа (бернардынскі). Перад Крыжовым шляхам у катэдры адбудзецца святая Імша, пачатак якой у 17.30.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае да ўдзелу духавенства, кансэкраваных асобаў, вернікаў парафій горада над Нёманам. Просьба мець з сабой свечкі.