Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на чарговыя Дні цішыні пад назвай “Як жыць прыгожа і сэнсоўна. У школе кармэліцкіх святых”, якія адбудуцца з 8 па 10 сакавіка ў Гудагаі.
Дні цішыні – гэта час на сустрэчу з Езусам і іншым чалавекам у атмасферы цішыні і малітвы.
У праграме дня будуць святая Імша, дзяленне Божым словам, адарацыя, малітва на Брэвіярыі, канферэнцыі.
Сустрэча распачнецца ў пятніцу вечарам, скончыцца абедам у нядзелю.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 29 884 39 67 с. Ідалія
Таксама ёсць магчымасць правесці ў кляштары кармэлітак некалькі дзён на асабістай малітве ці індывідуальных рэкалекцыях па-за Днямі цішыні.