Мужчыны запрашаюцца прыняць удзел у рэкалекцыях, якія адбудуцца з 16 па 18 лютага пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).
Духоўныя практыкаванні пройдуць у рэкалекцыйным доме Бога Айца. Тэма – “Куды вядуць мяне мае думкі?” Правядзе рэкалекцыі кс. Павел Скуба, матэратар падрыхтоўчага перыяду Міждыяцэзіяльнай вышэйшай семінарыі ў Гродне.
Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.
“Куды вядуць мяне мае думкі? Гэтае пытанне павінен задаваць сабе кожны разумны чалавек, а тым больш ім павінен задавацца сучасны хрысціянін, таму што думкі нашыя – гэта першае, што бачыць Айцец і Пан, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Думкі вельмі моцна ўплываюць на нашае жыццё, бо часта з’яўляюцца пачаткам нашых учынкаў, паводзін і фундаментам нашага жыцця. Мужчына – гэта той, хто ўмее справіцца са сваімі думкамі і накіраваць іх у добрае рэчышча, выкарыстаць іх як “будаўнічы матэрыял” ці “інструмент” у сваім жыцці”.
У ходзе рэкалекцый удзельнікі будуць разважаць над пытаннямі:
• чым з’яўляюцца думкі для хрысціяніна?
• як імі кіраваць і накіроўваць у добрае рэчышча?
• як выкарыстоўваць у жыцці “хрысціянскае мысленне”?
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 29 588 34 56 Вячаслаў
+375 29 546 83 19 Аляксандр
+375 29 546 83 19 Viber, Telegram.
Ахвяраванне за ўдзел (уключаючы начлег і харчаванне) – 100 рублёў плюс добраахвотнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.
З сабой мець Біблію, нататнік, ручку.