Skip to main content

Рэкалекцыі курса “Назарэт” пройдуць у Навагрудку

recЗ 9 па 11 лютага пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курса “Назарэт”.

Духоўныя практыкаванні пройдуць у парафіяльным доме. Яны будуць прысвечаны тэме “Доўгі шлях веры”, правядзе іх ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС.

Рэкалекцыі курса “Назарэт” грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Божым словам падчас гэтых рэкалекцый. Дынаміка курса звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

9 лютага, пятніца

18.00 – святая Імша (касцёл)

19.00 – вячэра

20.00 – адарацыя, споведзь

21.00 – уводзіны

10 лютага, субота

8.00 – снеданне

9.00 – медытацыя

10.00 – канферэнцыя №1, самастойная праца

12.00 – святая Імша

13.00 – абед

15.00 – канферэнцыя №2, самастойная праца

18.00 – вячэра

20.00 – адарацыя

11 лютага, нядзеля

8.00 – снеданне

8.45 – канферэнцыя №3

10.00 – святая Імша

11.30 – заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”

13.00 – абед

Па падрабязную інфармацыю і для запісу звяртацца па тэлефоне:

+375 44 771 99 83 Марына