28 лютага ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (вул. Маладзёжная, 2) распачнецца курс “Альфа”.
Курс дае магчымасць любому чалавеку, незалежна ад поглядаў і веравызнання, азнаёміцца з хрысціянскай верай. Ён прызначаны для тых, у каго ёсць пытанні пра Бога, хто хоча ажывіць сваю веру.
Курс праводзіцца кожную сераду ў 19.00 пад кіраўніцтвам кс. Антонія Грэмзы.
Узрост удзельнікаў – ад 21 года.
Далучыцца можна па 6 сакавіка. Усяго курс уключае 12 сустрэч, у межах якіх будуць лекцыі, абмеркаванні, размовы за гарбатай.
Неабходную інфармацыю можна атрымаць у Instagram і па тэлефонах:
@grodnoalfa
+375 29 282 89 02 Вікторыя
+375 29 267 32 36 Кацярына