Skip to main content

Кармэліты запрашаюць перажыць Дзень кансэкраванага жыцця ў Гудагаі

kostel0932 d2992 лютага, у свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называецца таксама святам Маці Божай Грамнічнай, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень кансэкраванага жыцця.

Айцы кармэліты босыі і сёстры кармэліткі Дзіцятка Езуса запрашаюць перажыць гэты дзень у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі.

Праграма

З раніцы – час на асабістую малітву;

12.00 – Святая Імша;

13.00 – абед, рэкрэацыя

Кантакты

+375 (33) 606 44 30 – а. Аркадзь Куляха OCD

+375 (29) 656 19 25 – а. Казімір Мараўскі OCD

+375 (33) 913 93 11 – а. Ігнат Падарэцкі OCD

З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ, сёння ўжо святым, як Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.