У суботу 20 студзеня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.
Пачатак у 18.00.
Узначаліць набажэнства біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня. Дэвізам сёлетняга экуменічнага тыдня сталі словы з Евангелля паводле Лукі: “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як самога сябе” (Лк 10, 27).
Матэрыялы для экуменічных малітваў былі падрыхтаваны экуменічнай супольнасцю з Буркіна-Фасо, якую каардынуе супольнасць Chemin Neuf, і зацверджаны Сусветнай радай Цэркваў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.