28 студзеня ў Доме культуры ў Сапоцкіне адбудзецца прагляд калядак i пастаралак.
Мерапрыемства арганізуецца мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча.
Пачатак у 14.00.
Да ўдзелу запрашаюцца салісты, гурты, хоры, суполкі – усе, хто жадае дзяліцца радасцю Божага Нараджэння.
Пра жаданне прыняць удзел у праглядзе неабходна да 20 студзеня паведаміць пробашчу сапоцкінскай парафіі кс. Антонію Абухоўскаму па тэлефоне або электроннай пошце:
+375 29 888 18 29
Пры рэгістрацыі трэба ўказаць:
• імя і прозвішча выканаўцы або назву гурта ці групы;
• колькасць спевакоў;
• назвы калядак.