21 студзеня дзяцей з усёй Беларусі, якія любяць і шануюць Маці Божую Тракельскую, чакаюць у дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат).
Пачатак св. Імшы – у 13.00.
“У яслях нарадзіўся Хрыстос, і ў гэтых яслях мы адкрываем Яго блізкасць. Пасланне Бога-Дзіцяткі сведчаць аб тым, што Ён з намі, Ён любіць нас, Ён нас шукае, – адзначаюць арганізатары сустрэчы. – Езус, якога Марыя ласкава спавіла ў пялёнкі, хоча, каб і мы таксама апрануліся ў любоў, каб прыпалі да асаблівай крыніцы моцы і праз Божага Сына сэрцам адчулі прысутнасць Усемагутнага Айца”.
Кусташ тракельскага санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі і парафіяне сардэчна запрашаюць дзяцей з розных куткоў краіны і чакаюць іх разам з Марыяй і Яе Сынам. Асаблівым чынам у санктуарый запрашаюцца дзеці, якія прынялі ў тракельскім касцёле першыя сакраманты: хрост, св. Камунію. Кожнага каля ясляў будуць чакаць калядныя падарункі ад добрай Маці.
Нядзеляй раней, 14 студзеня, пасля св. Імшы ў 13.00 у санктуарыі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу елачнай цацкі “Калядная казка”. Напрыканцы з канцэртам выступіць гурт “Kresowiacy” з Ліды, які па традыцыі завершыцца супольным спевам калядак.