Найбуйнейшае рэлігійнае мас-медыя ў свеце EWTN арганізуе набор каталіцкіх журналістаў і інфлюэнсераў у Летнюю Акадэмію EWTN 2024, якая будзе праходзіць з 17 па 27 чэрвеня ў Ватыкане.
Удзельнікі атрымаюць магчымасць пераняць вопыт прафесіяналаў у галіне СМІ і ў вядучых касцёльных лідараў, адпрацаваць і ўмацаваць навыкі сторытэлінгу і відэамантажу. Прадугледжана і рэкрэацыйная праграма.
Крытэрыі:
• узрост ад 21 да 35 гадоў
• валоданне англійскай мовай
• адукацыя або досвед працы ў каталіцкіх СМІ розных напрамкаў, камунікацыях ці падобных сферах
Арганізатары пакрываюць усе расходы: пералёт, пражыванне і харчаванне, пры неабходнасці дапамагаюць у адкрыцці візы.
Усе падрабязнасці па спасылцы.
Заяўку неабходна адправіць да 31 снежня.