Skip to main content

У Навагрудку пройдзе малітоўны кангрэс у абарону жыцця

Ладошки.jpgСайтЗ 3 па 6 лістапада ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала пройдзе Трэці малітоўны кангрэс у абарону жыцця.

Праграма кангрэса будзе ўключаць не толькі навуковыя даклады, але і сведчанні абаронцаў жыцця, а таксама пілігрымку з белымі крыжамі ў касцёл ва Уселюбе, дзе знаходзіцца фігура Маці Божай Новага Жыцця. Найбольш важным момантам кангрэса будзе святая Імша з урачыстым Актам пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і, якая адбудзецца 4 лістапада.

Запрашаюцца абаронцы жыцця, удзельнікі сямейных малітоўных рухаў, духоўнага ўсынаўлення, выпускнікі школ сямейнага жыцця, тыя, хто перажываюць з прычыны абортаў у сваёй сям’і. У кангрэсе можна ўдзельнічаць усёй сям’ёй з дзецьмі (для іх будзе няня).

Праграма:

3 лістапада, пятніца

18.00 – святая Імша ў інтэнцыі абаронцаў жыцця

19.30 – вячэра

20.30 – сведчанні абаронцаў жыцця

21.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў капліцы рэкалекцыйнага дома ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і (скончыцца 4 лістапада ў 18.00)

4 лістапада, субота

8.00 – снеданне

9.00-13.30 – пешая пілігрымка з Навагрудка ва Уселюб з белымі крыжамі ў інтэнцыі пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і (14 км). Абед ва Уселюбе.

14.00 – прывітанне і канферэнцыя (пробашч парафіі ва Уселюбе кс. Віталій Цыбульскі)

15.00 – Ружанец абаронцаў жыцця ў касцёле ва Уселюбе. Вяртанне ў Навагрудак на аўтобусе.

16.00 – “Біблія пра грахі супраць жыцця і сям’і і праклён зямлі” (Уладзіслаў Валаховіч, доктар тэалогіі)

17.00 – “Сувязь абортаў і кантрацэпцыі з ростам колькасці стратаў цяжарнасці” (Вольга Несцерава, акушэр-гінеколаг, Гомель)

18.00 – святая Імша з урачыстым Актам пакаяння за грахі супраць жыцця і сям’і (Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)

20.00 – урачыстая вячэра, сведчанне брата Хельмута Дзікена (супольнасць Сэрцаў Езуса і Марыі, Германія)

22.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле разам з парафіянамі (скончыцца 5 лістапада ў 7.00)

5 лістапада, нядзеля

8.00 – снеданне

9.00 – Ружанец у абарону жыцця

10.00 – святая Імша

11.30 – кава-паўза

12.00 – “Слова і лічба. Пагрозы лічбавізацыі” (а. Віталій Сапега ОР, Андрэй Місан, Мінск)

13.00 – “Комплекснае сексуальнае выхаванне. Межы сораму” (Уладзіслаў Валаховіч)

14.00 – абед

15.45 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

16.00 – “Хрысціянскае выхаванне дзяцей да сямейнага жыцця” (Іван Пузанаў, Віцебск)

17.00 – “Мужчына і аборт” (Андрэй Мурашкевіч, Магілёў)

17.30 – “Феномен прабачэння ў сітуацыі прэнатальнай страты” (Аксана Макеенка, Мінск)

18.00 – “Агляд наступстваў абортаў для здароўя жанчын і праблемы іх вывучэння” (Вольга Кухцянкова, Масква)

19.00 – вячэра

20.00 – прэзентацыя кнігі доктара Бернарда Натансона “Рука Божая” (дырэктар выдавецтва “Тропа” Яўгеній Разенблюм, Масква)

6 лістапада, панядзелак

Сустрэча беларускіх каталіцкіх шматдзетных сем’яў

8.00 – снеданне

9.00 – святая Імша

10.30 – круглы стол па сямейным насіллі (мадэратар – Іван Пузанаў)

12.30 – кава-паўза

12.45 – “Бацькоўства – дзіўны дар Бога” (кс. Віталій Цыбульскі, Уселюб)

13.20 – “Абарона жыцця і выхаванне падлеткаў на базе парафіі” (кс. Уладзімір Марушэўскі TChr, Мінск)

14.00 – завяршальная рэфлексія і Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.00 – абед

Харчаванне і пражыванне – у рэкалекцыйным доме пры касцёле св. Міхала Арханёла (Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1).

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па спасылцы.