Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца тэлемост з нагоды акцыі “Мільён дзяцей моліцца Ружанец”

ruzaniec deci 1418 кастрычніка ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбудзецца тэлемост, з дапамогай якога можна будзе далучыцца да сусветнай малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца Ружанец”.

Пачатак у 18.00.

Мэта гэтай акцыі – папулярызаваць ружанцовую малітву сярод дзяцей і іх бацькоў, аб’яднаць свет перад абліччам сённяшніх праблем і крызісаў. У мінулым годзе яна сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў: больш за паўмільёна дзяцей са 136 краін, у тым ліку з Беларусі. Сёлета Беларусь таксама далучыцца да акцыі.

У бягучым годзе арганізатары сусветнай малітоўнай кампаніі запрашаюць дзяцей паразважаць над біблейскім урыўкам, у якім св. Юзаф атрымлівае ў сне перасцярогу ад анёла і неадкладна адпраўляецца ў Егіпет (пар. Мц 2, 13). Менавіта дзякуючы Божаму пасланніку ён хутка прыняў меры і змог абараніць жыццё Немаўляці Езуса.

План ружанцовай малітвы ў Беларусі:

Хвалебныя таямніцы:

1. “Змёртвыхпаўстанне Хрыста” – Мінск, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

2. “Унебаўшэсце Хрыста” – Магілёў, Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

3. “Спасланне Святога Духа” – Браслаў, Віцебская дыяцэзія

4. “Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі” – Гомель, Пінская дыяцэзія

5. “Укаранаванне Найсвяцейшай Панны Марыі” – Гродна, Гродзенская дыяцэзія