Skip to main content

Дзяўчаты і жанчыны запрашаюцца на “Дні цішыні” ў Гудагай

tiszina 1Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца 21-22 кастрычніка ў Гудагаі.

Цыкл гэтых сустрэч сёлета прысвечаны тэме “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”.

Просьба мець з сабой Біблію і нататнік.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 29 884 39 67 сястра Ідалія