Пробашч касцёла Святой Тройцы ў Гервятах ксёндз Леанід Нясцюк у 2010 годзе быў узнагароджаны срэбраным медалём за шматгадовую працу, захаванне веры і хрысціянскіх традыцый на гервяцкай зямлі; узнагарода прыйшла з Літоўскай рэспублікі, і ліст, у сувязі з гэтым, быў падпісаны намеснікам прэм’ер-міністра Андрюсам Кубілюсам.
Пробашч касцёла Святой Тройцы ў Гервятах ксёндз Леанід Нясцюк прызнаны Чалавекам 2012-га года Гродзенскай вобласці. І гэта, здаецца, адзіны падобны выпадак на Гродзеншчыне.