З 29 па 31 студзеня быў арганізаваны зімовы лагер для скаўтак 2-й Мінскай дружыны Святой Барбары.
Месцам сустрэчы стала вёска Тракелі, у якой знаходзіцца санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.
У гэтыя дні стаяла добрае зімовае надвор’е. Удзельніцы папрактыкаваліся ў распальванні вогнішча ў заснежаным лесе, гатавалі нацыянальныя стравы Францыі, Англіі, Італіі і Польшчы на адкрытым агні. Ім давялося нават назіраць велізарны статак аленяў на невялікай адлегласці. Разам з Аленай Шымак яны разважалі пра хрысціянскія сямейныя каштоўнасці, а з ксяндзом Уладзімірам Mарушэўскім TChr паглыбіліся ў тэму сваёй волі і таго, як яе можна ўмацоўваць.
Тры ахвотніцы прынеслі абяцанне, абавязаўшыся прытрымлівацца скаўцкага Права і Прынцыпаў і жыць асаблівым стылем. Таксама адбылося назначэнне новых кап’явых і іншыя цырымоніі, якія сведчаць аб развіцці дзяўчат.
Агата Лялевіч