Skip to main content

Брат Віктар Марыя Мялешка прыняў дыяканскае пасвячэнне

melesko 630 студзеня брат Віктар Марыя Мялешка OFMConv з Гродна прыняў дыяканскае пасвячэнне. Урачыстасць адбылася 30 студзеня ў санктуарыі святога Антонія Падуанскага ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча).

З гэтым санктуарыем цесна звязана законная фармацыя канвентуальных францішканаў. Там знаходзіцца семінарыя, якая ўжо некалькі дзясяткаў гадоў рыхтуе маладых францішканаў да манаскага і святарскага жыцця.

Пасвячэнне ўдзяліў падчас урачыстай святой Імшы дапаможны біскуп Лодзкай мітраполіі Марэк Марчак.

Дыякан Віктар Мялешка нарадзіўся і вырас у Гродне, належаў да францішканскай парафіі Маці Божай Анёльскай. Брат Віктар неўзабаве распачне дыяканскую практыку ў адным з кляштараў правінцыі Маці Божай Беззаганнай.

У Беларусі францішкане служаць у Гродне, Івянцы, Удзеле, Гальшанах і Свіслачы.

А. Аляксей М. Юхневіч OFMConv

Фота: бр. Войцех Каспровіч