Skip to main content

Адказны за СМІ ў беларускім епіскапаце выказвае спачуванні ксяндзу Юрыю Марціновічу

candle 1068948 1280Старшыня Рады па сродках масавай камунікацыі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Юрый Касабуцкі выказвае спачуванні прэс-сакратару Курыі Гродзенскай дыяцэзіі і былому дырэктару парталу Catholic.by ксяндзу Юрыю Марціновічу з прычыны адыходу ў вечнасць мамы.

Дарагі брат Юрый,

у гэтую хвіліну у думках і малітвах я з табою. Пахаванне тваёй мамы Анны адбываецца ў суботу — дзень, асаблівым чынам прысвечаны нашай нябеснай Матулі Марыі.

Няхай Яна завядзе тваю маму ў неба, а табе спашле суцяшэнне і сілу, каб ты, падтрыманы і ўмацаваны Яе матчыным заступніцтвам і малітвамі тваёй мамы ў нябёсах, мужна абвяшчаў і будаваў Валадарства Хрыста на зямлі.

У дзень 20-годдзя існавання ў Беларусі руху «Маці ў малітве» я даручаю тваю спачылую маму і цябе малітвам усіх матуль нашай краіны, з якімі мы збіраемся на супольную малітву ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

З малітоўнай памяццю,

біскуп Юрый Касабуцкі

Старшыня Рады ККББ па сродках масавай камунікацыі

Паводле Catholic.by