Skip to main content

Святочны дзень засяроджання для міністрантаў прайшоў у лідскай парафіі Святой Сям’і

ministranty sw rodzina 1729 снежня ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбыўся дзень засяроджання і адпачынку для міністрантаў. Хлопцы з дапамогай свайго душпастыра кс. Андрэя Белаблоцкага разважалі над таямніцай Уцелаўлення Бога і Божага Нараджэння.

Супольная малітва, катэхеза і святая Імша спрыялі духоўнаму развіццю юнакоў. Акрамя гэтага, міністранты наладзілі турнір па шашках. 

Дзень засяроджання прайшоў у сяброўскай атмасферы. У вольныя хвіліны юнакі шукалі адказу на хвалюючыя пытанні ў душпастыра, а святар дзяліўся сведчаннем і цікавымі фактамі са свайго жыцця. 

Запамінальным момантам для юнакоў стаў абед – плоў у казане на свежым паветры. На заканчэнне мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў падарунак.

 

Aндрэй Юхнік