Skip to main content

Дзіцячы музычны гурт гродзенскай парафіі Святога Духа выпусціў дыск з каляднымі песнямі

alszanka wystup 33“Gloria in excelsis Deo”, – так спявалі анёлы, паведамляючы пастухам аб нараджэнні Збаўцы свету. І так заспявалі наймалодшыя парафіяне касцёла Святога Духа ў Гродне (Альшанка), аддаючы хвалу Нованароджанаму Богу.

Вялікай радасцю для ўсёй парафіі стаў першы аўдыёдыск з каляднымі песнямі, запісаны музычным гуртом “Анёлы”. Дыск уключае творы як на беларускай, так і на польскай мовах. 

На сённяшні момант гурт “Анёлы” налічвае 25 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 11 гадоў. У прафесійнай скарбонцы гурта ўжо некалькі ўзнагарод за ўдзел у конкурсах і фестывалях. Двойчы “Анёлы” сталіся пераможцамі фестывалю “Piosenki polskie religijnej”, які праходзіў у Гродне.

Парафія спадзяецца, што з Божай дапамогай дзеці будуць радаваць новымі дасягненнямі.

Падтрымаць маленькіх артыстаў і набыць дыск можна ў парафіі Святога Духа. Няхай на гэтае свята Божага Нараджэння ў кожнай сям’і загучыць анёльскі спеў!

Кс. Павел Салабуда