Skip to main content

Наймалодшыя парафіяне лідскай Фары распачалі святкаванне Божага Нараджэння

IMG 20201220 10361220 снежня самыя малодшыя вернікі парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе разам са сваімі бацькамі ўжо распачалі святкаванне Божага Нараджэння.

У гэты дзень яны сустрэліся ў катэхетычнай зале, дзе ў кароткім прадстаўленні прыгадалі праўду аб Нараджэнні Пана.

Пробашч парафіі кс. канонік Уладзімір Гуляй выказаў віншаванні і традыцыйна падзяліўся з прысутнымі аплаткай.

Не абышлося ў гэты дзень без візіту св. Мікалая, які завітаў да дзяцей з падарункамі.

За сумеснай гарбатай прысутныя спявалі калядкі і цешыліся той праўдзе, што Езус нарадзіўся. Сваю сустрэчу яны завяршылі ўдзелам у святой Імшы ў парафіяльным касцёле.