20 снежня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыўся традыцыйны конкурс калядных стаенак. Праз творчую фантазію і свае працы дзеці і дарослыя імкнуліся адлюстраваць адну з прыгожых і важных падзей у хрысціянстве – Божае Нараджэнне.
Маленькія аўтары прац атрымалі за свае старанні падарункі ад пробашча. На конкурсе прысутнічаў таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які заспяваў з дзецьмі песню “Lulajże Jezuniu”.
Журы размеркавала месцы ў наступным парадку:
1 месца
Тачко Сяргей, Мікіта, Ксенія, Бутурля Соф’я, Васіліна, Дар’я, Віталіна, Сініца Яраслаў, Караляш Варвара, Тарасевіч Паліна, Арсеній, Аляксандр
2 месца
Віктараў Аляксей, Буднік Раман, Данііл, Каравай Артур, Уладзіслаў, Кузьменка Максіміліян, Данііл, Елізавета, Крысціна, Разумнюк Ягор; Буйко Алеся
3 месца
Казак Уладзімір, Уладзіслаў, Барадын Сцяпан, Фёдар, Злата, Манулік Раман, Паліна, Гушча Павел, Мацвей, Казерскі Павел, Гурская Дар’я.