Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету

16 Лістапада 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 16 Лістапада 2020

valadarГлыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы,

Дарагія браты і сёстры!

У апошнюю нядзелю літургічнага года Касцёл адзначае ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, жадаем асаблівым чынам прывітаць вас у гэтую ўрачыстасць і скіраваць да вас свой зварот.
Бог заклікае кожнага чалавека да святасці. Аднак асаблівыя пакліканні на шляху да святасці — гэта святарскія і манаскія пакліканні, бо яны не толькі служаць уласнаму асвячэнню, але і з’яўляюцца дарам Божай любові для ўсёй супольнасці Божага народа, для ўсіх нас. Касцёл нястомна запрашае ўсіх далучыцца да клопатаў пра пакліканні да спецыяльнага служэння ў Касцёле. Ён запрашае нас маліцца аб дары пакліканняў, аб мужнасці для тых, каго Бог кліча, аб іх вернасці быць сведкамі Божай праўды і Божай любові — сведкамі Езуса Хрыста, добрага Пастыра.

У наступным 2021 годзе Каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе адзначаць 30-годдзе адраджэння структур. Гэта цудоўная нагода, каб заўважыць тое добрае, што было супольна здзейснена, а таксама, каб пераасэнсаваць намаганні і вызначыць новыя кірункі дзейнасці. Адным з прыярытэтных накірункаў будзе яшчэ большы клопат пра пакліканні, таму што заўважаецца вялікі недахоп святароў і кансэкраваных асобаў у Беларусі.

На 79-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое адбылося 15 кастрычніка 2020 г., было прынята рашэнне распачаць ініцыятыву «Духоўная ўспамога святарскіх і манаскіх пакліканняў у Беларусі», каб у нашым краі заўсёды хапала “работнікаў жніва”, — святых, мужных і непахісных у веры. Гэтая дабравольная ініцыятыва распачынаецца ў нядзелю Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара сусвету ва ўсіх парафіях Беларусі. Але, калі па нейкіх прычынах, хтосьці не зможа распачаць малітвы з 22 лістапада, то далучыцца да гэтай малітоўнай ініцыятывы можна ў любы момант. Галоўнае — пачаць шчыра маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

Тым, хто пажадае далучыцца да ініцыятывы, неабходна дабравольна прыняць на сябе абавязак, каб на працягу 3 месяцаў, 6 месяцаў ці 1 года — па жаданні:

• маліцца кожны дзень таямніцу Святога Ружанца «Спасланне Духа Святога» ў інтэнцыі новых святарскiх i законных паклiканняў у Беларусі;

• хаця б адзін раз у месяц удзельнічаць у Эўхарыстыі і ахвяроўваць святую Камунію ў інтэнцыі новых святарскiх i законных паклiканняў у Беларусі;

• чытаць штодзённую малiтву аб святарскiх i законных паклiканнях у Беларусі.
Інфармацыя пра ініцыятыву «Духоўная ўспамога святарскіх і манаскіх пакліканняў у Беларусі» змешчана на партале «Catholic.by», у часопісе «Ave Maria», газеце Гродзенскай дыяцэзіі «Слова жыцця», газеце Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі веснік» і рэлігійным часопісе «Дыялог».

Надрукаваныя таксама адмысловыя абразкі з тэкстам абяцання і штодзённай малітвы.

Папа Бэнэдыкт XVI у сваёй кнізе «Езус з Назарэта» зазначае, што «жняцоў на Божай ніве немагчыма проста знайсці, так, як працадаўца шукае патрэбных людзей; яны заўсёды павінны быць вымалены ў Бога і Ім самім выбраныя для гэтага служэння».

Нам усім варта пераасэнсаваць сваю адказнасць за будучыню Касцёла ў Беларусі і прысвяціць Пану Богу больш часу на малітву, дбаючы пра пакліканне ў нашых парафіях і асабліва ў сем’ях. Бо, дзякуючы шматлікім і святым пакліканням да святарскага і манаскага жыцця, Валадарства Хрыста ў нашай Краіне будзе пашырацца і расці.

На справу «Духоўнай успамогі святарскіх і манаскіх пакліканняў у Беларусі» ад усяго сэрца благаслаўляем.

 

Мінск, 4 лістапада, ва ўспамін св. Караля Барамэя, біскупа.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня Канферэнцыі

Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB

Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў

пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

P.S. Паважаныя святары няхай прачытаюць дадзены зварот падчас аб’яваў на кожнай Святой Імшы ва Урачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету 22 лістапада 2020 года.

Тэкст Звароту для друку ТУТ>>>

Тэкст Звароту па-польску ТУТ>>>

Буклет ТУТ>>>

 

0
Створана 16 Лістапада 2020
Абноўлена 17 Лістапада 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя