12 лістапада ў Іўеўскім раёне прайшла першая адпраўка навабранцаў у шэрагі Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
Праводзіць юнакоў прыйшоў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Ян Гавецкі. Святар благаславіў маладых людзей на годную службу, шчаслівае вяртанне дадому і да родных.
У гэты восеньскі прызыў Іўеўшчына адпраўляе ў войска 50 маладых людзей. 12 лістапада сышлі першыя сем чалавек. Адпраўка навабранцаў будзе працягвацца гэты і наступны тыдзень.
Паводле ivyenews.by