1 лістапада ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканская) адбыўся баль усіх святых. У сустрэчы ўдзельнічалi дзяцi, якія апрануліся ў касцюмы розных святых і благаслаўлёных.
Як тлумачаць арганізатары, такім чынам яны хацелі з аднаго боку стварыць пазітыўную альтэрнатыву забавам Хэлоўіну, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў нашым асяроддзі, а з іншага – падтрымаць традыцыю, у якой святыя адыгрываюць вялікую ролю як нашы заступнікі і апекуны.
З дапамогай гэтага мерапрыемства дзеці маглі ўзгадаць пра тое, што святыя сярод нас, а святасць дасяжная не толькі для абраных, а з’яўляецца звычайным абавязкам кожнага чалавека.
JM