27 верасня ў парафіі святога Станiслава Косткi (Ваўкавыскі дэканат) у 95-ю гадавіну з моманту яе заснавання адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі.
Упершыню прыступілі да эўхарыстычнага стала 23 хлопчыкі і дзяўчынкі. Напоўненыя вялікай радасцю, яны прынялі Езуса ў сваё сэрца.
Урачыстую Імшу, у якой удзельнічалі бацькі і блізкія дзяцей, а таксама мясцовыя парафіяне, узначаліў пробашч парафіі кс. Павел Звяжынскі.
За падрыхтоўку дзяцей да паўнавартаснага ўдзелу ў жыцці Касцёла, сакрамэнт паяднання і ўдзяленне першы раз у іх жыцці святой Камуніі святару падзякавалі яны самі і іх бацькі.
Святлана Мурончык