Skip to main content

Гродзенскі Caritas зрабіў падарунак дзяўчынцы з цяжкімі дыягназамі

2001 06 22 caritas 001Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas у Гродне дапамагло дзяўчынцы Сафіі, у якой былі дыягнаставаны затрымка псіхаматорнага развіцця, спастычны тэтрапарэз і мікрацэфалія.

 

Як паведамляе catholic.by, таварыства Caritas падарыла дзяўчынцы мультыфункцыянальны роварны прычэп, які можна таксама выкарыстоўваць як вазок, бо з дзіцячага вазка Сафія вырасла.

Такім чынам, перамяшчэнне з дзяўчынкай стала для яе родных даступным і зручным.

Сям’я зможа праводзіць больш часу на прыродзе і радаваць дачку прагулкамі.

Спонсарам набыцця стаў Hilfe Litauen-Belarus, шматгадовы партнёр гродзенскага Caritas.

2001 06 22 caritas 002

Новы сродак перамяшчэння вельмі спадабаўся дзяўчынцы, якая з дапамогай сям’і і неабыякавых людзей упарта робіць свае першыя самастойныя крокі, нягледзячы на цяжкія дыягназы і прагнозы.

Сафія праходзіла рэабілітацыю ў Кітаі, Германіі, Польшчы і Беларусі.

У выніку ёсць добры прагрэс, яна ўжо можа хадзіць з падтрымкай і ёсць надзея, што зможа хадзіць самастойна.

Сафія любіць маму, тату і старэйшую сястру, сваіх сабак, коней, добрае надвор’е і мультфільмы і вельмі хоча навучыцца хадзіць сама.