Skip to main content

У малітве і забавах правялі дзень дзеці з лідскай Фары

kzb lida 519 верасня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа (Фара) у Лідзе адбыліся невялікія “канікулы з Богам” для наймалодшых парафіян.

Сваю сустрэчу дзеці пачалі з малітвы на святой Імшы, якую цэлебраваў вікарый парафіі ксёндз Раман Вайцяховіч. На працягу ўсяго дня яны ўдзельнічалі ў вясёлых танцах і гульнях.

Сёстры Галіна Занеўская CSFN і Ганна Maцуль CSFN прыгатавалі для дзяцей абед. Пасля яго маленькія парафіяне маглі падчас адарацыі падзякаваць Богу за гэты дзень, за ўсё, што маюць, папрасіць прабачэння за правіны і выказаць свае просьбы.

Сустрэча завяршылася канферэнцыяй, з якой выступіў кс. Раман Вайцяховіч. Удзельнікам было расказана пра святога Станіслава Костку – апекуна дзяцей і моладзі. Маленькія парафіяне былі задаволены, што весела і з карысцю правялі гэтыя некалькі гадзін.

Дзеці ўдзячныя святарам, сёстрам законным і моладзi за гэты дзень, які, варта спадзявацца, прычыніцца да духоўнага ўзрастання наймалодшых парафіян.

Дзіяна Бранчэль