Skip to main content

Адышла ў вечнасць маці кс. Паўла Урбана (інф-цыя абноўлена)

candle 5031757 640Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 10 верасня адышла ў вечнасць Ядзвіга Урбан, маці кс. Паўла Урбана, пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход) і віцэ-афіцыяла Касцёльнага суда ў Гродне.

Пахаванне спачылай адбудзецца ў суботу 12 верасня ў Вярэйках (Ваўкавыскі дэканат). Пахавальная св. Імша распачнецца ў 15.00 у касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Вечны супакой дай ёй, Пане...