Некалькi дзён таму ў парафiі св. Юзафа Рамеснiка i благаслаўлёных сясцёр назарэтанак мучанiц у Лідзе адбылася ўрачыстасць Першай святой Камунiі.
Для парафii, створанай у 2017 годзе, гэта было асаблiвае свята, бо гэта першая група дзяцей у ёй, якая прыняла ў сваё сэрца Езуса Хрыста.
Перад тым, як прыступіць да Камуніі, больш за 20 маленькiх парафiян упершыню дасведчылi дотык мiласэрнага Бога ў сакрамэнце пакаяння.
Бацькі і родныя дзяцей радуюцца разам з імі і жадаюць, каб гэтая падзея прынесла багаты плён у iх жыццi. Святая Камунiя – асаблiвы момант непасрэднай блiзкасцi Бога да чалавека, і яны спадзяюцца, што дзецi заўседы будуць прыходзiць да гэтай крынiцы Божага прабачэння i любовi.
Бацькі выказваюць падзяку пробашчу кс. Вiталiю Сiдорку за падрыхтоўку дзяцей, якая працягвалася два гады, за цэлебрацыю для іх нядзельнай святой Імшы і жыццёвыя парады, а перш за ўсё за служэнне іх дзецям у сакрамэнце пакаяння і ўдзяленне ім сакрамэнту Эўхарыстыі. Яны жадаюць, каб Бог, Даўца ўсялякага дабра, благаславіў яго за ўсю працу і дапамогу.
Таксама бацькі выказваюць удзячнасць с. Галіне Занеўскай CSFN, якая на працягу двух гадоў адкрывала дзецям праўды веры і добрасумленна паказвалa шлях да Езуса. Яны дзякуюць ёй за ахвярнасць, добразычлівасць, усмешку, павучанне і жадаюць плённай працы на Божай ніве, удзячных вучняў, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай.
Людмiла Вiхаценка