Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 12 чэрвеня адышоў у жыццё вечнае Міхал Барысюк, бацька кс. Яўгена Барысюка, пробашча парафіі Святой Сям'і ў Верцялішках і парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Андрэя Баболі ў Казловічах.
Пахавальная св. Імша адбудзецца ў панядзелак, 15 чэрвеня, у 11.00 у касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне.
Вечны супакой дай яму, Пане...