Skip to main content

Ксёндз біскуп запрашае

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Я сардэчна запрашаю Вас на св. Імшу, якая адбудзецца ў сераду 13 ліпеня а 19-й гадзіне ў Фартах каля Навумавіч на месцы расстрэлу гітлераўцамі ў 1943 г. жыхароў Гродна і Ліпска.

Сярод расстраляных ахвяр гэтага жорсткага злачынства мы хочам ўшанаваць памяць бл. Мар’яны Бярнацкай, якая дала прыклад гераічнай любові да бліжняга, святароў з Гродна і суседніх мясцовасцей і звыклых людзей, якія, нявінна загінулі ў навумавіцкіх Фартах за Гроднам.

Браты і Сёстры, я сардэчна запрашаю Вас прыбыць у Фарты за Гроднам у як найбольшай колькасці, каб разам памаліцца за ахвяры нянавісці і насілля.

Няхай супольная памяць і малітва за загінуўшых падчас II Сусветнай вайны, асабліва з нашай зямлі, дапаможа нам імкнуцца да росту ўзаемнай любові і Божага супакою ў нашых сэрцах.