Згодна з распараджэннем біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй у нашай краіне, запланаваныя на красавік – чэрвень 2020 г. урачыстасці, звязаныя з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, былі перанесены на пазнейшы час, да ўзгаднення з біскупам, які ўдзяляе сакрамэнт.
Усе ж запланаваныя ў гэтым годзе ўрачыстасці Першай Камуніі на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі былі перанесены на верасень 2020 г. Вызначэнне канкрэтнай даты першакамунійных урачыстасцяў належыць да кампетэнцыі пробашча або адміністратара парафіі.
У сувязі з пандэміяй каранавірусу COVID-19, беручы пад увагу распараджэнні Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыі здароўя адносна ўстрымання ад арганізацыі масавых мерапрыемстваў, ніжэйшым пастанаўляю, каб на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўсе запланаваныя ў 2020 г. урачыстасці Першай Камуніі былі перанесены на верасень 2020 г. Вызначэнне канкрэтнай даты першакамунійных урачыстасцяў належыць да кампетэнцыі пробашча або адміністратара парафіі.
Загадваю таксама, каб запланаваныя на красавік – чэрвень 2020 г. урачыстасці, звязаныя з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі, былі перанесены на пазнейшы час, да ўзгаднення з біскупам, які ўдзяляе сакрамэнт.
У дадзенае распараджэнне могуць быць унесены змены, у залежнасці ад дынамікі развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі.
Дзякую за разуменне.
З пастырскім благаслаўленнем
Aляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Гродна, 21.04.2020
№ 166/20
Версія для друку.
Версія на польскай мове.