Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў Росі

ros 59 красавіка, у Вялікі чацвер, калі Пан Езус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і пасвячэння, у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) да літургічнай службы алтара далучыліся двое хлопцаў.

Урачыстае прыняцце ў міністранты здзейсніў падчас Імшы Вячэры Пана пробашч парафіі кс. канонік Чэслаў Паўлюкевіч.

Новыя міністранты пацвердзілі сваё жаданне рупліва і старанна служыць ля алтара і далі ўрачыстыя абяцанні. Потым былі благаслаўлены іх комжы.

Таксама ў гэты дзень вернікі парафіі павіншавалі сваіх душпастыраў, пажадаўшы ім верна ісці за Езусам Хрыстом, Найвышэйшым Святаром.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: Жанна Вераціла