Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

6 Сакавіка 2020
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 06 Сакавіка 2020

sdb lsa 4З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Як паведамляе sdb.by, падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі.

На сустрэчу сабраліся міністранты і кандыдаты з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах , парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску і парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

sdb lsa 5

Падчас сустрэчы юнакі разважалі пра Вялікі пост, даведаліся гісторыю з'яўлення гэтага літургічнага перыяду ў Касцёле, а таксама бліжэй пазнаёміліся з яго сімволікай і абрадамі. Акрамя гэтага, кс. Артур Ляшнеўскі SDB і кс. Алег Каралёў SDB далі ўдзельнікамі сустрэчы парады, якія могуць дапамагчы перажыць саракадзённы час пакаяння годна і з плёнам для душы.

Пасля інфармацыйнага блока сустрэчы юнакі мелі магчымасць узмоцніцца фізычна падчас гульні у футбол і не толькі.

Вечар першага дня сустрэчы міністранты і кандыдаты правялі, разважаючы над мукамі нашага Пана падчас Крыжовага шляху. Дзень скончыўся супольным праглядам фільма і яго абмеркаваннем у групах.

На другі дзень міністранты далі сведчанні свайго паклікання ў парафіі. Удзельнікі сустрэчы прыгожа аніміравалі моладзевую св. Імшу ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, паказваючы сабраным прыгажосць літургіі.

Пасля Эўхарыстыі міністрантаў і кандыдатаў чакаў тэст пра літургію Касцёла, затым - супольны абед і малітвы.

Сустрэча стала прыгожым момантам лучнасці і адзінства літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі.

sdb_lsa_1 Download sdb_lsa_1
sdb_lsa_2 Download sdb_lsa_2
sdb_lsa_3 Download sdb_lsa_3
sdb_lsa_4 Download sdb_lsa_4
sdb_lsa_5 Download sdb_lsa_5
sdb_lsa_6 Download sdb_lsa_6
sdb_lsa_7 Download sdb_lsa_7
sdb_lsa_8 Download sdb_lsa_8
sdb_lsa_9 Download sdb_lsa_9

 

0
  • #літургічная служба алтара(7)
  • #дзеці(42)
  • #салезіяне(12)
  • #Смаргонь(32)
  • #моладзь(56)
Створана 06 Сакавіка 2020
Абноўлена 06 Сакавіка 2020
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя