22 лютага Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар перад Вялікім постам. Сустрэча адбылася пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.
Маладыя людзі сабраліся разам, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам Вялікага посту. У праграме былі супольныя гульні і інтэграцыйныя танцы.
Удзельнікі вечару перакананы, што гэтае мерапрыемства пакінула пасля сябе безліч незабыўных эмоцый і ўспамінаў і паспрыяла аднаўленню духоўных сілаў. Такім чынам маладыя людзі маглі свядома ўвайсці ў выключна важны час навяртання і перамянення жыцця, каб належна падрыхтавацца да свята Пасхі, свята перамогі Езуса над грахом, смерцю і злым духам.
Kс. Юрый Марціновіч