22 лютага пры гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся забаўляльны вечар для дзяцей з парафіі.
Перад забавай удзельнікі разважалі аб перыядзе Вялікага посту, які хутка распачнецца, і прасілі Хрыста, каб прынёс у іх жыцці плён Божай ласкі.
Потым пачаўся забаўляльны вечар з музыкай, інтэграцыйнымі танцамі і конкурсамі. На наступны дзень маленькія вернікі сабраліся на св. Імшы, каб падзякаваць Богу за ўдала праведзены час.
АМ