У сувязі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў Беларусі Генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродне Іаланта Тубайтэ здзейсніла візіт ветлівасці да біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
Сустрэча адбылася 18 лютага ў будынку біскупскай курыі ў Гродне.
Падчас сустрэчы іерарх пазнаёміў высокапастаўленую госцю з гісторыяй развіцця Касцёла на Гродзеншчыне.
Новы консул Літвы выказала надзею на плённае супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам на Гродзеншчыне.
Кс. Юрый Марціновіч