Ужо традыцыйна ў студзені айцы піяры правялі аплаткавую сустрэчу са сваімі бацькамі ў Шчучыне.
Сустрэча пачалася з малітвы ў хатняй капліцы айцоў.
Адной з інтэнцый малітвы была просьба аб жыцці вечным для тых бацькоў, якія ўжо адышлі ў вечнасць.
Найбольш важным момантам сустрэчы стала ўзаемнае дзяленне аплаткай сыноў-святароў са сваімі бацькамі. Таксама законнікі падзякавалі бацькам за прысутнасць і малітоўную падтрымку, пажадалі ім бадзёрасці і здароўя яшчэ на доўгія гады.
JM