Skip to main content

Mоладзь з Воранава і Германішак прыняла ўдзел у сустрэчы ў Жлобіне

palatyny 4З 7 па 11 студзеня пры касцёле Маці Божай Каралевы Сусвету у Жлобiне (Пінская дыяцэзія) адбыўся адпачынак з Богам. У iм прымала ўдзел моладзь з розных палатынскiх парафiй Беларусi. Tаксам апрысутнічалі маладыя людзі з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі – з Воранава i Германiшак, дзе служаць ксяндзы палатыны.

Гэта быў асаблівы час адпачынку і час, прысвечаны Богу, выдатная магчымасць падзяліцца верай з іншымі і, напэўна, навучыцца нечаму новаму, змянiцца ў лепшы бок.

Падчас сустрэчы адбыліся тры цiкавыя лекцыi, якiя, напэўна, былi невыпадковыя i пакінулі свой плён. Ксёндз Станiслаў Вашкевiч SAC узняў тэму “СНІД – чума XXI стагоддзя”.

Iрына Макаранка, начальнiк IЦ у Рагачове, разважала аб адказнасці непаўналетніх па асобных артыкулах крымінальнага кодэксу і кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Сястра Малгажата Шушкевіч MC у лекцыі нагадала маладым людзям, што ўсе пакліканыя да святасці.

Моладзь хоча яшчэ раз падзякаваць усім тым, хто хоць якім-небудзь чынам паўдзельнічаў у арганізацыі гэтых дзён, якія адбыліся ўжо не ўпершыню, а асабліва ксяндзам палатынам і сёстрам палатынкам, дзякуючы камугэты час назаўсёды застанецца ў iх памяці i сэрцах.

Карына Петрасян

 

палатыны, моладзь